У Мінску шукаюць хулігана, які ў метро дакранаўся геніталіямі да жанчыны

Мінская міліцыя шукае хулігана, які ў вагоне метро дакранаўся геніталіямі да жанчыны. Здарэнне адбылося яшчэ ўвечары 14 траўня падчас руху цягніка ад станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" да станцыі "Плошча Перамогі".

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, малады чалавек (на выгляд яму 22-27 гадоў) скарыстаўся тым, што ў вагоне была вялікая колькасць пасажыраў. Ён ушчыльную наблізіўся да 31-гадовай жанчыны і стаў наўмысна дакранацца да яе сваімі геніталіямі, здзейсніўшы тым самым хуліганскія дзеянні.

Прыкметы хулігана і кантакты міліцыі гл. тут.

Здымак з архіву. Фота: bymedia.net