У Мінску ў выніку аварыі перавярнуўся мікрааўтобус з тортамі

Мікрааўтобус з тортамі перавярнуўся ўчора раніцай у Мінску на перакрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Камуністычнай.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, "Газель", якая выязджала на вуліцу Багдановіча, сутыкнулася з аўтамабілем "Сеат". Ад удара мікрааўтобус некалькі разоў перавярнуўся, а "Сеат" пратараніў будынак. Кіроўцы атрымалі нязначныя траўмы. ДАІ цяпер высвятляе, хто з іх парушыў правілы дарожнага руху.