У Мінску ўпершыню пройдуць спаборніцтвы па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка

Спаборніцтвы па спідкубінгу — хуткаснай зборцы кубіка Рубіка — пройдуць у Мінску ў першы дзень вясны. Такія турніры праводзяцца ў Еўропе і ЗША штогод, у нашай краіне яны адбудуцца ўпершыню. Як паведаміў адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Мінулін, да кожнага ўдзельніка будзе прыстаўлены скрамблер — чалавек, які змешвае колеры кубіка па вызначанай схеме і сочыць за парадкам на пляцоўцы.

Сусветны рэкорд па хуткаснай зборцы кубіка сёння — 35 секунд. Хоць, як запэўніваюць арганізатары, пабіць яго цалкам магчыма, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.