У Мінску ўжо больш за 500 кіроўцаў пакараныя за паркоўку на зялёнай зоне

Больш за пяцьсот кіроўцаў панеслі пакаранне за паркоўку аўтатранспарту на газонах і ўчастках з зялёнымі насаджэннямі за час правядзення ў Мінску аперацыі "Чысты горад".
Як паведаміў старшы інспектар аддзела экалагічнага нагляду мінскай ДАІ Аляксандр Вярбіцкі, на працягу кастрычніка экалагічныя падраздзяленні ДАІ таксама выявілі пяць несанкцыянаваных сметнікаў; па выніках рэйдаў аштрафаваныя 310 кіроўцаў, вінаватых у забруджванні прыдарожнай часткі дарог, яшчэ 145 — за перавозку грузаў з парушэннем правілаў.

“Мінск-навіны”