У Мінску выратавалі мужчыну, які ледзь не згарэў у аўтамабілі (фота)
39-гадовы мужчына спаў у салоне, калі пачалося ўзгаранне ў маторным адсеку машыны.
Раніцай 8 студзеня на стаянцы на вуліцы Казінца ў Мінску загарэўся аўтамабіль "Хендай Акцэнт". Выратавальнікі патушылі ўзгаранне ў маторным адсеку і выцягнулі з салона 39-гадовага мужчыну, які страціў прытомнасць. Пазней стала вядома, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення і заснуў у аўтамабілі. У выніку, атрымаў атручванне прадуктамі гарэння. Яго шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі.
Як адзначае прэс-служба МНС, прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне электраправодкі.



Фота: МНС