У Мінску выратавальнікі эвакуявалі 100 навучэнцаў і 25 выкладчыкаў гімназіі

100 навучэнцаў і 25 выкладчыкаў мінскай гімназіі № 16 былі эвакуяваныя з будынка на вуліцу пасля таго, як спрацавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Высветлілася, што загарэлася электрасушылка, і ўвесь першы паверх быў задымлены. Наступствы здарэння былі хутка ліквідаваны, і заняткі ў навучальнай установе аднавіліся.

А электрасушылку цяпер даследуюць у Навукова-практычным цэнтры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Справа ў тым, што гэты электрапрыбор ужо не першы раз становіцца прычынай пажараў у розных установах сталіцы.

У жніўні з-за яго гарэў буфет на аўтавакзале “Маскоўскі”. Яшчэ раней узгаранні былі зафіксаваныя ў адной з аптэк і офісе буйной кампаніі, паведамляе газета “Рэспубліка”.