У Мінску выстаўляюцца шэдэўры грузінскага мастака Ніко Пірасмані
Дваццаць чатыры працы грузінскага мастака Ніко Пірасмані ўпершыню прыбылі ў Мінск. У Нацыянальным мастацкім музеі нашай краіны адбываецца персанальная выстава грузінскага генія, паведамля БЕЛТА. Шэдэўрамі майстра, якога звалі "геніем наіўнага мастацтва" і "мастаком з анёлам на кончыку пэндзліка" мінчукі і госці беларускай сталіцы могуць любавацца на працягу трох месяцаў.