У Мінску з 1 жнiўня змяняюцца пункты адпраўлення прыгарадных аўтобусаў

Гэта звязана з будаўнiцтва новага мінскага аўтавакзала "Цэнтральны", якое пачнецца 16 жніўня. У сувязі з гэтым адбудзецца перанос адпраўлення прыгарадных, міжгародніх і міжнародных маршрутаў, якія раней выконваліся з аўтавакзала "Цэнтральны", на іншыя аўтавакзалы і аўтастанцыі горада.

Да 16 жніўня будынак аўтавакзала павінен быць вызвалены цалкам, і ў працэсе рэканструкцыі яго знясуць.

На вызваленым месцы будзе пабудаваны комплекс, які ўключыць тры функцыянальныя аб'екты: пяціўзроўневую аўтастаянку з боку чыгуначнага вакзала з гандлёвым цэнтрам і двухузроўневы будынак самога аўтавакзала.

У сувязі з будаўніцтвам аўтавакзала рух транспарта па вуліцы Бабруйскай стане аднабаковым. Паводле праекту, будаўніцтва комплексу працягнецца крыху больш за чатыры гады, аднак заказчыкі плануюць скараціць тэрміны.

З 1 жніўня, як паведамляе газета “Звязда”, з аўтавакзала “Усходнi” будуць адпраўляцца аўтобусы: № 255 “Ж/д Энергетык — дачы Уса”, № 300 “Аэрапорт “Мiнск-2”, № 323 “Дудуткi”.

Ад аўтастанцыi “Паўднёва-Заходняя”: № 450 “Волма (праз Старое Сяло)”, № 250 “Лiсоўшчына”, № 298 “Чаромхi”, № 365 “Маляўкi”, № 208 “В. Сяло”, № 364 “Маляўкi (праз Чачкава)”, № 423 “Сасновы Бор”, № 334 “Радашковiчы”, № 282 “Ракаў”, № 332 “Ракаў (праз Нов. Поле)”, № 333 “Ракаў (праз Аксакаўшчыну)”, № 433 “Волма (праз Душкава)”, № 358 “Ратынцы”, №321 “Душкова”, №210 “Аксакаўшчына”, №336 “Бузуны”, №383 “Пугачы (праз Бузуны)”, № 358 “Ратынцы” (асобныя рэйсы “Бакшты праз Дварэц”), № 360 “С.Навасады”, № 380 “Iслач”.

Ад дыспетчарскай станцыi “Захад-3”: № 305С “Крылова”, № 226С “Валоўшчына”, № 268 “Старае Сяло”.

Ад дыспетчарскай станцыi “Дружная”: № 219 “Прафiлакторый БНТУ”, № 283 “Мачулiшчы (праз Рос)”.

Ад аэрапорта “Мiнск-1”: № 429С “Атолiна”.

Ад прыпыначнага пункта “АўтаВАЗ”: № 270 “Мачулiшчы”, № 353 “Самахвалавiчы”.

Ад прыпыначнага пункта “Станцыя метро “Пушкiнская”: № 200 “Дубенцы”, № 207 “Новае поле”, № 233 “Гаранi”.

Што датычыцца мiжгароднiх маршрутаў, яны змяняюцца з 16 жнiўня. Мiжнародныя маршруты зменяцца з 13 жнiўня. Аўтобусы будуць адпраўляцца ў асноўным з аўтаваклаза “Усходнi”. Аднак больш падрабязная iнфармацыя будзе вядома крыху пазней.