У Мінску з балкона скінулі на Dodge Caliber канапу, ахопленую агнём (фота)

У Мінску на вуліцы Лынькова з балкона 7-га паверха шматпавярховіка скінулі частку канапы, ахопленую агнём. Яна звалілася на прыпаркаваны Dodge Caliber 2006 года выпуску. У выніку ў аўтамабіля было пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё спераду з боку кіроўцы, інфармуе сайт onliner.by.

Высветлілася, што на балконе з-за неасцярожнага абыходжання з агнём узнік пажар. Там курыла 31-гадовая жанчына. Прэс-служба МНС адзначае, што яна была цвярозай. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік не спрацаваў, паколькі ў ім не было батарэйкі.

Фота: МНС