У Мінску з вышыні 75 метраў здымалі машыніста вежавага крана

Здарэнне адбылося ўдзень 27 студзеня ў Заводскім раёне сталіцы. Вежавы кран працаваў на тэрыторыі новабудоўлі.



На дапамогу машыністу прыйшлі выратавальнікі. Яны выкарысталі альпінісцкую абвязку для падстрахоўкі мужчыны пры спуску па стацыянарнай лесвіцы. Кранаўшчыка прывезлі ў лякарню для абследавання з папярэднім дыягназам "гіпертанічны крыз", інфармуе прэс-служба МНС.
 

Фота — bymedia.net