У Мінску за мінулыя суткі зарэгістраваныя 6 выпадкаў холадавых траўмаў

У Мінску за мінулыя суткі зарэгістраваныя 6 выпадкаў халадовых траўмаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі сталіцы Эдуард Козыраў. Па яго словах, у сталіцы зафіксавана 5 адмаражэнняў і 1 выпадак пераахалоджання. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваныя. У большасці выпадкаў яны былі ў нецвярозым выглядзе.

Акрамя таго, па дапамогу да лекараў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі звярнуліся 12 пацярпелых з галалёднымі траўмамі.

Агулам на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі за мінулыя суткі паступіла больш за дзве тысячы выклікаў.