У Мінску загарэўся дом з-за кінутага на балкон акурка (фота)
Падчас ліквідацыі ўзгарання эвакуявана 14 чалавек.
Акурак цыгарэты, скінуты на балкон кватэры з вышэйшага паверха стаў прычынай пажару ў адным з дамоў па вуліцы Алтайскай у Мінску. У кватэры на восьмым паверсе загарэлася маёмасць, затым агонь перакінуўся на суседнюю кватэру. Гаспадароў на момант пажару, які здарыўся ўдзень 28 красавіка, у кватэрах не было.
Выратавальнікі падчас ліквідацыі ўзгарання эвакуявалі 14 чалавек з суседніх кватэраў. Пацярпелых у выніку здарэння няма, паведамляе прэс-служба МНС.



