У Мінску затрымалі гастарбайтараў-нелегалаў з Азербайджана
На адной з мінскіх будоўляў міліцыянты затрымалі 16 грамадзян Азербайджана, якія працавалі там нелегальна.
Прадстаўніка будаўнічай фірмы аштрафавалі за працаўладкаванне грамадзян з іншай краіны без афармлення спецыяльнага дазволу.
Як паведамляе сайт мінскай міліцыі, толькі ў Першамайскім раёне сталіцы падчас аперацыі "Нелегал" да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 45 замежнікаў. Яны парушалі правілы знаходжання на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, тры беларусы заплацілі штрафы за тое, што прадастаўлялі жытло нелегалам.
Фота — altaynews.kz