У Мінску затрымалі камерунскую футбалістку і гвінейскую паэтку
За парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі нашай краіны — у іх былі пратэрмінаваныя рэгістрацыя і візы.
Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, 18-гадовая грамадзянка Камеруна заявіла, што яна на прафесійным узроўні гуляе ў футбол. 35-гадовая грамадзянка Гвінеі сцвярджала, што зарабляе на жыццё паэзіяй.
Матэрыялы справы разглядае аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна сталіцы.
Фота — bymedia.net