У Мінску затрымалі расіяніна на Mercedes са стразамі Swarovski (відэа)

У Мінску затрыманы 45-гадовы грамадзянін Расіі, ураджэнец Грузіі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку за здзяйсненне цяжкога эканамічнага злачынства. Ён з'яўляецца дырэктарам адной з будаўнічых арганізацый, якая будуе касмадром "Усходні" ў Амурскай вобласці Расіі. Фірма атрымала перадаплату ў памеры каля 4 млн расійскіх рублёў і патраціла грошы на свае патрэбы, ніяк не звязаныя з будаўніцтвам аб'екта. У Расіі была распачатая крымінальная справа.

Прэс-служба МУС Беларусі адзначае, што інфармацыя пра магчымае знаходжанне расіяніна ў Мінску з'явілася ў канцы траўня. Праваахоўнікам спатрэбіўся тыдзень, каб выйсці на след зламысніка. Затрымалі мужчыну ў аўтамабілі Mercedes, які ўпрыгожаны стразамі Swarovski. Цяпер вырашаецца пытанне з экстрадыцыяй.