У Мінску затрымалі вартаўніка дзіцячага садка — вырабляў самагон (фота)

На шчасце, нелегальную вытворчасць вартаўнік арганізаваў не на працы, а ў сябе дома на кухні. Калі да мужчыны прайшлі міліцыянты, ён якраз вырабляў самагон. Здабычай праваахоўнікаў стаў 1 літр самаробнага спіртнога напою, 25 літраў брагі і сам самагонны апарат.



Парушальнік сцвярджае, што ў яго не было планаў прадаваць "прадукцыю". Яму пагражае штраф — амаль 4 мільёны рублёў, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.


Фота — guvd.gov.by