У Мінску затрыманы актывіст маладзёжнага руху Міхал Шарамет
Міхал Шарамет, актывіст маладзёжнага дэмакратычнага руху, быў затрыманы ўчора на трое сутак. Ён знаходзіцца ў следчым аддзеле ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Сёння мусіць адбыцца яго допыт у прысутнасці адваката. Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", учора Шарамета выклікалі па тэлефоне ва ўпраўленне КДБ для гутаркі. Праз нейкі час стала вядома, што ён затрыманы, а ў кватэры, дзе ён прапісаны і дзе жыве яго 80-гадовая бабуля, быў праведзены 4-гадзінны ператрус, санкцыянаваны пракуратурай. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не знайшлі нічога, што б іх зацікавіла.