У Мінску затрыманы падазраваны ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў над малалетнімі
У Мінску затрымалі падазраванага ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў над малалетнімі. Праваахоўнікам дапамог адзін з чытачоў партала tut.by. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, пасля таго, як інфармацыю аб пошуку распаўсюдзілі СМІ, у міліцыю патэлефанаваў грамадзянін. Ён распавёў, што паглядзеў фота аўтамабіля, на якім перасоўваўся падазраваны, і здагадваецца, дзе яго трэба шукаць.
У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваны быў затрыманы. Ім аказаўся 27-гадовы мінчук. У мінулым ён быў асуджаны за ўчыненне аналагічных злачынстваў.
Высветлілася, што аўтамабіль, на якім падазраваны мужчына перасоўваўся па горадзе, належыць яго знаёмаму. На яго ён працаваў, займаючыся перавозкамі. Машыну ўжо вярнулі ўладальніку.
У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу за хуліганства.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia