У Мінску затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку сямёра кандыдатаў. АБНАЎЛЯЕЦЦА

Суды над затрыманымі адбываліся ў панядзелак. ФОТА І ВІДЭА З РАЗГОНУ АКЦЫІ, ХРОНІКА ПАДЗЕЯЎ.



/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046034.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046035.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046037.jpg



























/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046063.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046064.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046066.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046067.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046068.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046069.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046070.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046071.jpg

/sites/default/files/legacy_articles/images/2010/12//cms-image-000046073.jpg

Больш відэа ад Еўрарадыё — тут, тут і тут.

Еўрарадыё паведамляюць, што 200 чалавек стаяць у двары Акрэсціна тварамі да сцяны. У аўтазаках іх жорстка збівалі нагамі АМАПаўцы.


23.20. На плошчы Незалежнасці адбываецца зачыстка. Людзей разбіваюць на часткі, збіваюць і затрымліваюць. Каля Дома ўрада стаіць шэраг аўтазакаў, некаторыя з іх, запоўненыя людзьмі, ад'ехалі. Да міліцэйскага спецназу далучыліся вайскоўцы ўнутраных войскаў.

22.58. Спецназ, урываецца ў натоўп калонай, бяжыць да помніка Леніну, па дарозе збіваючы людзей. У натоўпе кажуць, што Віталя Рымашэўскага збілі і павалаклі ў пастарунак. Рымашэўскага сапраўды не відаць.Лідэры акцыі з апаратурай заклікаюць не сыходзіць з плошчы і заклікаюць міліцыю ня біць людзей.

22.50. Чым выкліканая перагрупоўка сілаў спецназу, пакуль невядома. У кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага разбітая галава.

22.40. Супярэчлівая інфармацыя наконт перамоваў лідэраў акцыі і сілавікоў. Паводле некаторых звестак, кандыдаты ў прэзідэнты не заходзілі ў Дом ураду.

22.30. Дэманстранты пачалі ламаць дзверы. Аднак з'явіўся міліцэйскі спецназ са шчытамі і адціснуў людзей ад будынка.

22.25. Ніякіх звестак ад лідэраў апазіцыі, якія пайшлі на перамовы, няма. Дэманстранты пачалі ламаць дзверы.

22.10. Лідэры акцыі пайшлі ў Дом ўраду на перамовы з сілавікамі. Яны патрабуюць новых выбараў без Лукашэнкі.

21.49. З'явілася інфармацыя, што б'юць шкло ў Доме ўраду. Аднак лідэры акцыі заявілі, што гэта правакацыя і адвялі людзей.

21.45. Інфармацыя пра штурм офіса кампаніі "Гавары праўду" пакуль не пацвердзілася.

21.40.Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук, гукаўзмацняльную апаратуру паставілі каля Чырвонага касцёла. Перад дэманстрантамі выступіў Андрэй Саннікаў. Стала вядома, што офіс кампаніі "Гавары праўду" захапіў АМАП.

21.30. Каля Педуніверсітэту на плошчы Незалежнасці няма вольнага месца. Як паведаміў наш карэспандэнт Арцём Мартыновіч, па гукаўзмацняльніку перадалі прадстаўнікі сілавых структур, што супраць людзей будзе ўжытая спецтэхніка.

21.20. Людзей па праспекце рухаецца шмат. З плошчы паведамляюць, што прыйшлі прыкладна 20 тысяч чалавек. Людзі скандуюць "Сыходзь!» і «Свабоду!». Запалілі чырвоныя фаеры, ДПС не першкаджае. Падышлі да гатэлю «Мінск». Ідуць Андрэй Саннікаў і Віталь Рымашэўскі.