У Мінску затрымлівалі журналістаў Алеся Любенчука і Марыю Арцыбашаву
Яны былі затрыманыя ў момант запісу інтэрв'ю з кіраўніком кампаніі "Гавары праўду", экс-кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым.
Любянчук паведаміў у тэлефоннай размове з прадстаўніком БАЖ, што афіцыйна іх затрымалі для высвятлення асобаў, інфармуе БелаПАН. Затрымаў журналістаў участковы Савецкага раёна Мінска Юрый Чыркоў.
Праз гадзіну журналістаў і Някляева адпусцілі без складання пратаколаў.