У Мінску згарэў дом, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Будынак на завулку Паўночным быў помнікам гарадскога драўлянага дойлідства пачатку ХХ стагоддзя.
"Ноччу 14 жніўня ў Мінску згарэў дом, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік гарадскога драўлянага будынка пачатку ХХ стагоддзя. Пажарныя прыехалі па выкліку ў лічаныя хвіліны, аднак дом быў ужо цалкам ахоплены агнём", - паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Драўляны аднапавярховы будынак загарэўся каля гадзіны ночы. "Паколькі плошча пажару была досыць вялікай, меркаванай прычынай узгарання мы лічым падпал", - адзначыў прэс-сакратар МНС, інфармуе БелТА. Дом знаходзіўся на балансе Міністэрства культуры. Ён стаяў побач з месцам, дзе збіраюцца будаваць станцыю метро “Плошча Багушэвіча”.