У Мінску жанчына пайшла гуляць у казіно, а малых дзяцей пакінула на вуліцы

Міліцыянеры звярнулі ўвагу на 6-гадовую дзяўчынку, якая разам з сястрой (ёй толькі споўніўся месяц), былі без нагляду дарослых. У выніку, старэйшая дзяўчынка апынулася ў інфекцыйнай бальніцы, у яе дыягнаставалі запаленне міндалін.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, маці дзяцей 28 гадоў, яна — жыхарка Барысава. Лёс дзяцей будзе вырашаны пасля праверкі. Зусім магчыма, што дзяўчынак возьме пад сваю апеку дзяржава.