У Мінску журналісты хадзілі ў ружовых акулярах ад БТ (фота)

У сталіцы прайшла акцыя “Станем за журналістыку!”, прысвечаная Міжнароднаму дню свабоды прэсы, які актыўна адзначаецца па ўсім свеце. Група з васьмі маладых журналістаў хадзіла па праспекце Незалежнасці ў ружовых акулярах з лагатыпами АНТ, БТ, СТБ і СБ. Такім чынам маладыя людзі заклікалі не глядзець на свет праз ружовыя акуляры сродкаў дзяржпрапаганды.
Акуляры потым выкінулі на сметнік. Таксама маладыя пайшлі “раздаваць лапшу" студэнтам, маючы для гэтага ўсе рэквізіты.



Карэспандэнт “Еўрарадыё” пагутарыў з удзельнікамі акцыі. Вось што яны сказалі: "Мы хочам паказаць, што ёсць журналісты, дзяржаўныя медыі, якія грэбуюць правіламі журналісцкай прафесіі, аб’ектыўнасцю, праўдзівасцю, якія, на нашую думку, проста не паважаюць чытачоў, слухачоў, гледачоў. Нашая акцыя пабудаваная на ажыццяўленні метафараў. Цяпер мы глядзім на свет праз ружовыя акуляры, потым выкінем іх у сметніцы і пойдзем "вешаць лапшу" і "пудрыць мазгі" студэнтам Тэхнічнага ўніверсітэту".