У Мінску злодзеі вынеслі з крамы больш за сотню дарагіх мабільнікаў

Дзёрзкі крадзеж адбыўся ў Мінску. Невядомыя вынеслі з крамы на праспекце Незалежнасці больш за сотню дарагіх мабільных тэлефонаў.  Яны скарысталіся тым, што на час касметычнага рамонту сігналізацыя ў памяшканні была адключаная. У краму злодзеі залезлі праз акно.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што сёлета ў сталіцы гэта першы падобны крадзеж. Ідуць пошукі злодзеяў, ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал ОНТ