У Мінску знікла расіянка, якая прыехала ў госці да сына (фота)

Пошукава-выратавальны атрад “Анёл” займаецца росшукам грамадзянкі Расіі Ірыны Каньковай 1966 года нараджэння, якая знікла ў Мінску ў гэтыя выходныя.

Згодна са звесткамі, якія валанцёры атрада распаўсюдзілі ў сваёй суполцы Вконтакте, жанчына прыехала ў беларускую сталіцу ў госці да сына, які жыве на праспекце Пушкіна. У суботу каля 13.00 яна выйшла ў краму і дагэтуль пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Расіянка не мела пры сабе ні дакументаў, ні мабільнага тэлефона. Знаёмых і родных у Мінску яна не мае.