У Мінску знікла жанчына, маці трохмесячнага немаўля (фота)

У Мінску знікла жанчына, маці трохмесячнага немаўля (фота)

У Мінску знікла 35-гадовая жанчына. Яе пошукамі займаюцца родныя і блізкія, праваахоўнікі, а таксама выратавальны атрад “Анёл”.

Вольга Адамовіч пражывае на праспекце Ракасоўскага, 80. 22 студзеня каля 11.00 яна выйшла з паліклінікі № 18 па вуліцы Пляханава, але дадому не вярнулася. Дагэтуль нічога не вядома пра яе месцазнаходжанне.

У жанчыны двое дзяцей, малодшаму сыну тры месяцы.

Прыкметы: рост 168, моцнага целаскладу, вочы карыя, валасы каштанавыя ніжэй плячэй, носіць простую грыўку.

Асаблівыя прыкметы: у левай скроневай вобласці галавы выгаленыя валасы, два шрамы пасля аперацыі — адзін на скроні, другі на ўзроўні вока.

Была апранутая ў бірузовую куртку з капюшонам з футрам, чорныя паўчаравікі, сарафан карычневы, чорныя тоўстыя калготы, белы шалік-снуд буйной вязкі. Таксама мела чорна-карычневую сумку з кароткімі ручкамі.   

Усіх, хто мае інфармацыю пра знікную, просяць паведаміць пра гэта па нумарах: атрад “Анёл” — +375 33 6666 856, + 375 25 6666 856, +375 33 6666 33, Ленінскі РУУС Мінска — 8 (017) 368-12-49 або 102.