У Мінску з’явіцца стэла, на якой будзе адлічвацца час да пачатку Алімпіяды
За 230 дзён да старту пекінскай Алімпіяды-2008 22 снежня на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту ў Мінску адкрыецца стэла “Алімпійскі час”.
Яе вышыня складзе больш за чатыры метры. На стэле будзе замацавана трохбаковае электроннае табло, якое будзе весці адваротны адлік часу, які застаецца да пачатку Гульняў. У цёмны час сутак будынак будзе свяціцца неонавымі агнямі.
Прадстаўніцтва НАК у Мінску ў гэты ж дзень правядзе каля гарадской ратушы Алімпійскі збор, на якім будуць падведзеныя вынікі года, абвешчаная дзесятка лепшых спартоўцаў сталіцы, а таксама адбудзецца традыцыйны Алімпійскі баль.
БЕЛТА