У Мінску з’явіліся Шпітальны, Лютэранскі, Камароўскі і Кальварыйскі скверы
Шэраг безыменных сквераў і паркаў у Мінску атрымалі назву. Так, сквер каля Галоўнага ваеннага шпіталя будзе звацца "Шпітальным". Каля Камароўскага рынку — “Камароўскім”.
Сквер у раёне вуліцы Лібкнехта на месцы былых Лютэранскіх могілак ХІХ стагоддзя атрымаў назву “Лютэранскі”. Таксама свае імёны атрымалі Кальварыйскі, Красны, Маламядзвежынскі і Альшэўскі скверы.
Здабыў сваю назву і сквер каля Опернага тэатра — "Траецкая гара". Менавіта так раней называлася мінская плошча, на якой пазней пабудавалі тэатр.
Свае назвы атрымалі зоны адпачынку, што праектуюцца. Запраектаваны парк у мікрараёне "Сухарава-5" каля рэчкі Качынка будзе звацца парк "Дзівівелка". Раней тут знаходзілася аднайменная абмялелая рэчка.
Паркавая зона ў складзе ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый уздоўж ракі Свіслач, у межах вуліц Камуністычная і Старажоўскай, будзе звацца сквер "Старосцінская слабада".
БелаПАН