У міжнародным судзе ў Гаазе пачынаецца працэс па справе незалежнасці Косава

У Міжнародным судзе ў Гаазе 1 снежня, пачаліся слуханні аб законнасці абвяшчэння незалежнасці Косава, паведамляе ВВС. Слуханні ідуць на падставе звароту генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна. Кіраўнік ААН прасіў зрабіць кансультацыйнае заключэнне аб адпаведнасці нормам міжнароднага права абвяшчэння незалежнасці Косава 17 лютага 2008 г.

Агулам у слуханнях прымуць удзел прадстаўнікі 30 дзяржаваў, у тым ліку ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Расіі.

Нагадаем, ініцыятарам звароту Пан Гі Муна стала Сербія. Афіцыйны Бялград прасіў высветліць, як можа частка тэрыторыі міжнародна прызнанай дзяржавы абвясціць незалежнасць без згоды цэнтральных уладаў.