У Нацыянальнай бібліятэцы зладжаны круглы стол па заканадаўстве ў сферы СМІ
4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіцца круглы стол на тэму "Заканадаўства аб СМІ як фактар развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы". У рамках круглага стала запланаваныя выступы першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, міністра інфармацыі Ўладзіміра Русакевіча, кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску Ханса-Ёхана Шміта, аташэ прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Яніса Айзсалніекса.
Сярод запрошаных дакладчыкаў — старшыня грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз журналістаў" і "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Анатоль Лемяшонак і Жана Літвіна, кіраўнік прэс-цэнтра Дома прэсы Таццяна Падаляк, дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік, галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия" Павел Якубовіч.
Нагадаем, што 8 лютага ў Беларусі ўступае ў сілу новы закон "Аб сродках масавай інфармацыі", які больш жорстка рэгламентуе парадак рэгістрацыі і дзейнасці СМІ. Прадстаўнікі незалежнай прэсы паспелі ўжо назваць яго "драконаўскім". Міжнародныя арганізацыі неаднаразова заклікалі беларускія ўлады прывесці закон у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
БелаПАН