У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі махляра з Расіі

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі махляра з Расіі

У Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі махляра з Расіі. Здарэнне адбылося 23 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, 32-гадовы мужчына прыляцеў з Турцыі на рэйсе "Стамбул — Мінск". Высветлілася, што ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку па краінах СНД. Расійскія праваахоўнікі падазраюць яго ў здзяйсненні махлярства.

Памежнікі перадалі расіяніна супрацоўнікам Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Як паведамляла Еўрарадыё, нядаўна беларускія памежнікі затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск грамадзяніна Расіі, які няўдала "пажартаваў", сказаў, што ў яго багажы знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Яму можа пагражаць крымінальная адказнасць.