У Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў вымушаную пасадку самалёт

Самалёт "Аэрафлота" здзейсніў вымушаную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск дзеля выратавання жыцця пасажыра. Ён ляцеў з Масквы ў Калінінград. Самалёт прызямліўся ў Мінску ўвечары 2 снежня.

Як інфармуе БЕЛТА, пасажыру пенсійнага ўзросту, які ляцеў з жонкай, стала кепска. Раней мужчына перанёс інсульт. Яго разам з жонкай пакінулі ў беларускай сталіцы. Мужчыне аказалі першую дапамогу ў медчастцы аэрапорта, а пасля на хуткай дапамозе адправілі ў бальніцу.

Пасажыры заставаліся ў самалёце. Ён вылецеў у Калінінград праз паўтары гадзіны.

Фота — ria.ru