У Нарвегіі знішчальнік памылкова расстраляў назіральную вышку з людзьмі
У Нарвегіі знішчальнік F-16 памылкова расстраляў назіральную вышку з людзьмі. Здарэнне адбылося на мінулым тыдні на востраве Тарва каля заходняга ўзбярэжжа краіны падчас трэніровачных стрэльбаў. Аб'ект, які самалёт мусіў знішчыць, знаходзіўся ў 500 метрах ад вышкі. Аднак лётчык з нейкай прычыны дапусціў памылку. Побач з вышкай у той момант знаходзіліся тры чалавекі. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Як інфармуе тэлеканал АНТ, расследаваннем здарэння займаецца спецыяльная камісія.