У Ніжагародскай вобласці Расіі падчас феерверку загінула жанчына
У Ніжагародскай вобласці Расіі падчас святочнага салюту загінула жанчына. Гэта адбылося ўвечары 28 траўня ў горадзе Дзяржынску: элемент феерверку ўпаў у натоўп і разарваўся там.
Усяго ў выніку здарэння пацярпелі 7 чалавек, двое з якіх трапілі ў лякарню, паведамляюць расійскія СМІ.
Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу за “аказанне паслугаў, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя спажыўцоў і якія пацягнулі за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека”.
У суботу ў Дзяржынску адзначаўся дзень горада і з гэтай нагоды праходзілі масавыя народныя гулянні.