У Ніжнім Ноўгарадзе п'яны мужчына ўзяў у закладнікі сваю сям'ю

П’яны жыхар расійскага горада Ніжні Ноўгарад спрабаваў узяць у закладнікі жонку і дзяцей.  Напярэдадні 36-гадовы мужчына ўсю ноч святкаваў Дзень Перамогі і нават нанёс нажавыя раненні сваім сабутэльнікам. Раніцай ён вярнуўся дахаты і ўчыніў скандал, пагражаў 27-гадовай жонцы, забараніў ёй выходзіць з кватэры.

Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну, ніхто не пацярпеў, паведамляе Газета.Ру.