У ноч на суботу ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

У ноч на суботу ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

У ноч на 25 жніўня ў Беларусі могуць узнікнуць праблемы ў карыстальнікаў банкаўскіх картак, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Гэта звязана з тым, што з 3.00 да 4.00 Банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.

У гэты прамежак часу праблемы могуць узнікнуць у крамах, пунктах выдачы наяўных грошай, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў.

Дарэчы, Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9 мільёнаў картак.