У новым кліпе Эмінем высмеяў Эмі Ўайнхаўс, Брытні Спірс і Джэсіку Сімпсан
Амерыканскі рэпер Эмінем 7 красавіка прадставіў кліп на новую песню "We Made You". У ім ён парадзіруе некалькіх папулярных выканаўцаў і знакамітасцяў.
У ліку "ахвяр" Эмінема апынуліся спявачка Эмі Ўайнхаўс, Брытні Спірс, акторка Ліндсі Лохан, губернатар Аляскі Сара Пэйлін, акторка Джэніфер Эністан, спявачка і акторка Джэсіка Сімпсан.
У кліпе таксама зняліся даўнія сябры і сааўтары Эмінема — 50 Cent і Dr.Dre.
Адначасова з відэа выйшаў сінгл "We Made You", які папярэднічае выпуску шостага альбома "Relapse", дата рэлізу якога прызначаная на 15 траўня.
Lenta.ru