У новым тэнісным рэйтынгу Азаранка захавала рэкордную 11-ю пазіцыю

Апублікаваныя новыя тэнісныя рэйтынгі. Прагрэса дамаглася толькі адна беларускай тэнісістка - Настасся Якімава, якая з 97-га месца ўзнялася на 95-е. Мінус шэсць пазіцый ў Вольгі Гаварцовай - яна 58-я.  У лідэра жаночай зборнай Беларусі Вікторыі Азаранкі зменаў у рэйтынгу не адбылося: яна па-ранейшаму знаходзіцца на рэкорднай для сябе 11-й пазіцыі.

Жаночая тройка лідэраў, як і мужчынская, не змянілася. У жанчын лепшыя: Серэна Уільямс, Дзінара Сафіна і Алена Янкавіч. Сярод мужчын першае месца займае іспанец Рафаэль Надаль, другое - швейцарац Роджэр Федэрэр, трэцяе - серб Новак Джокавіч, паведамляе тэлеканал ОНТ