У нядзелю ў Беларусі будзе снег, а з панядзелка значна пахаладае

З 5 лістапада ў Беларусі чакаецца істотнае пахаладанне. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Паводле яе слоў пахаладанне абумоўлена атлантычным цыклонам.

Вольга Фядотава: “Ужо чацвёртага пачнецца паніжэнне тэмпературы, чакаюцца ападкі: дождж будзе змяняцца мокрым снегам. Месцамі ўзмоцніцца вецер, парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра, калі яшчэ ў нядзелю на працягу сутак ад -1 на поўначы да +7 на поўдні, то 5 лістапада пачнецца ўварванне арктычнага паветра, і ў выніку пахаладае”.


У панядзелак уначы будзе да 1-7 градусаў марозу, а ўдзень каля нуля. А ўжо 6-7 лістапада начныя маразы ўзмацняцца да мінус 3-7, месцамі да мінус 10, а дзённая тэмпература будзе ад -4 да +2.

Вольга Фядотава адзначыла, што сёлета першы снег ужо выпадаў у Беларусі — 13-14 кастрычніка. Тады яго можна было назіраць амаль на ўсёй тэрыторыі нашай краіны.