У нядзелю затрымана барысаўская актывістка дэмакратычнага руху Алеся Ясюк

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі барысаўскую актывістку дэмакратычнага руху Алесю Ясюк на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Міліцыянеры перадалі жанчыну супрацоўнікам іншай установы - КДБ, каб тыя правялі  допыт, паведамляе Народная Воля

Паплечнікі Алесі Ясюк лічаць, што жанчыну хочуць дапытаць па крымінальнай справе, распачатай супраць удзельнікаў дэманстрацыі пратэсту 19 сакавіка супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У рамках крымінальнай справы ў розных рэгіёнах краіны праведзены дзесяткі ператрусаў, дапытаны сотні ўдзельнікаў акцыі.