У нямецкім горадзе мужчына страляў з пісталета ў кінатэатры
У нямецкім горадзе мужчына страляў з пісталета. Здарэнне адбылося 23 чэрвеня каля 16-й гадзіны паводле беларускага часу ў горадзе Фірнхайм на захадзе Нямеччыны.
Як піша Frankfurter Allgemeine Zeitung, мужчына прыйшоў у кінатэатр з пісталетам, на яго твары была маска. Як мінімум адзін раз ён стрэліў у паветра. У памяшканні пачалася паніка, людзі спрабавалі выбегчы на вуліцу. На месца прыбылі праваахоўнікі, у тым ліку і спецпадраздзяленне. Паколькі мужчына ўтрымліваў закладнікаў, паліцыя выкарыстала слёзацечны газ, пацярпела 25 чалавек, ахвяр няма.
Bild удакладняе, што кінатэатр Kinopolis знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры. Зламысніка ліквідавала паліцыя.
Фота: Getty Images
Фота: Mauritius