У нясвіжскай кавярні наведнікі пабіліся з міліцыянтамі
Крымінальную справу распачалі праваахоўнікі на двух жыхароў Клецкага раёна і аднаго мінчука. Іх вінавацяць у супраціве нясвіжскім міліцыянтам. Здарэнне адбылося ў кавярні “Новае Месца” ў Нясвіжы. Сталічныя госці пачалі чапляцца да мясцовых хлопцаў. Парадак паспрабавалі навесці супрацоўнікі дэпартамента аховы. Аднак парушальнікі іх не спалохаліся і накінуліся на праваахоўнікаў.