У Нясвіжы злавілі дзяўчыну, якая крала мабільныя тэлефоны

У Нясвіжы затрыманая 21-гадовая жыхарка горада, якая на дыскатэках на працягу некалькіх месяцаў крала з сумак дзяўчат мабільныя тэлефоны. Агулам супрацоўнікі міліцыі налічылі шэсць такіх эпізодаў.
Дзяўчына нідзе не вучыцца і не працуе. Усе шэсць скрадзеных тэлефонаў яна перадала для рэалізацыі свайму знаёмаму ў Мінск, сказаўшы, што гэта маёмасць яе сябровак.
Скрадзенае было ацэненае на суму амаль 4 мільёны рублёў.

Зладзейцы пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы