У Нью-Ёрку пройдзе акцыя ў падтрымку Івана Шылы і яго настаўнікаў
Каля будынка ААН у Нью-Ёрку пройдзе дэманстрацыя ў падтрымку выключанага са школы салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы. Акцыю арганізуе Беларускі моладзевы рух Амерыкі. У звароце да беларусаў замежжа і “сябрам Беларусі ў свеце” арганізацыя заклікае “асудзіць незаеконнасць прынятага рашэння і паўплываць на дадзеную сітуацыю ўсімі магчымымі сродкамі” . Рух партабуе аднавіць у шокле не толькі Івана Шылу, але і супрацоўнікаў: звольненую па сваім жаданні дырэктарку Вольгу Сянькову і яе намесніцу па выхаваўчай працы Алену Семчанкаву, звольненую па выніках праверкі.
БелаПАН
БелаПАН