У Нью-Ёрку Свабодны тэатр правядзе акцыю пратэсту "Free Belarus"

Беларускі Свабодны тэатр 19 студзеня у Нью-Ёрку праводзіць акцыю пратэсту "Free Belarus", у якой прыме ўдзел тэатральная супольнасць Нью-Ёрка. Акцыя адбудзецца з 12.00 да 13.00. Пра гэта паведаміў кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін на сваім блозе.