У Оршы 86-гадовага пенсіянера заваліла зямлёй у траншэі (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у пятніцу, 11 красавіка, на падворку прыватнага дома.
Як паведамляе прэс-служба МНС, мужчына капаў траншэю для пракладкі каналізацыі. Раптоўна частка траншэі абвалілася і пенсіянера засыпала зямлёй. Вызвалілі яго выратавальнікі. На шчасце, мужчына не пацярпеў і патрэбы ў шпіталізацыі не меў.

Фота — mchs.gov.by