У Оршы актывіст спрабаваў абудзіць у міліцыянтах джэнтльмэнаў (фота)
Аршанскія праваахоўныя органы сёння павінны вырашыць, што ім рабіць з актывістам "Моладзі БНФ" Русланам Канавалавым — штрафаваць ці закрыць справу. Хлопец колькі дзён таму прыйшоў у ГАУС з пачкам улётак “выхаваўчага” зместу. Паводле спадара Канавалава, час паміж двума святамі — мужчынскім ды жаночым — як найлепш адпавядае таму, каб нагадаць міліцыянтам аб рыцарскіх адносінах да жанчын.
Ва ўлётках даступнай мовай расказвалася, чаму жанчыны заслугоўваюць асаблівых да сабе адносін і як міліцыянты павінны карэктаваць свае паводзіны, калі даводзіцца іх апрошваць ці затрымліваць, асабліва цяжарных ці жанчын-інвалідаў. У прыватнасці, нагадвалася, што ў прысутнасці жанчын нельга нецэнзурна лаяцца, і тлумачылася, якія дзеянні міліцыянта могуць кваліфікавацца як гвалт ды сэксуальныя дамаганні.
Распаўсюдзіць улёткі актывісту не далі. Ён паспеў раздаць лічаныя асобнікі, і яго запрасілі ў кабінет да намесніка ГАУС. Міліцыянт вывучыў улёткі ды загадаў адабраць у Канавалава ўсе паўсотні паасобнікаў. На актывіста склалі адміністрацыйны пратакол за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі.