У Оршы Mercedes апынуўся ў яры, былі заблакаваныя 5 чалавек (фота)

Аўтамабіль Mercedes трапіў у яр у Оршы. Здарэнне адбылося ўначы 15 лістапада на вуліцы Замкавай.

Як інфармуе прэс-служба МНС, легкавік з'ехаў у яр ракі Оршыца, у салоне апынуліся заблакаванымі кіроўца і 4 пасажыраў. Іх вызвалілі з дапамогай спецінструментаў выратавальнікі. Усіх пацярпелых шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Фота — МНС