У Оршы мужчына забіў 2 чалавек, якія пакрыўдзілі яго сабаку

У Оршы праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які падазраецца ў забойстве двух чалавек — мужчыны і жанчыны, якія здзекаваліся над яго сабакам.  Як паведамляе "Интерфакс-Запад", жыхар Оршы, які, дарэчы, раней быў асуджаны, вывеў свайго сабаку на прагулку ў лес, дзе і адбыўся канфлікт. Усе яго ўдзельнікі былі ў стане алкагольнага ап'янення.