У Оршы прайшоў канцэрт "міліцэйскага" гурта пад назваю "Паўночны Захад"
У Аршанскім Цэнтры культуры адбыўся канцэрт супрацоўнікаў міліцыі і байцоў АМАПу. Мэтаю мерапрыемства было «прыцягнуць увагу моладзі да праблем злачыннасці і алкагалізму ў горадзе».
Многім разанула вуха назва міліцэйскага музычнага гурта - «Паўночны Захад». Шмат каму яна асацыюецца з часамі акупацыі Беларусі царскім рэжымам і раннім бальшавіцкім перыядам. Аднак Іна Хамутоўская, галоўны ідэолаг горада, ніякіх небяспечных алюзій у назве гурта не знайшла. На яе думку, «АМАП – зброя ў руках правасуддзя».
Пакуль, нягледзячы на культурніцкія місіі міліцыі і АМАПу, алкагалізацыя аршанцаў працягваецца. У дадатак да танных айчынных спіртных напояў і да таго, што насельніцтва «гоніць» дома, Віцебшчыну з суседняй Расіі атакуюць алкагольныя сурагаты кшталту разбаўленага тэхнічнага спірту «максімка».
РэгіёныBY